Каля чвэрці сённяшняй тэрыторыі Мінска схільна да неспрыяльных геалагічных працэсаў, не звязаных з антрапагенным (чалавечым) фактарам, сярод якіх, напрыклад, праблема натуральнай эрозіі халмістай часткі горада (складае да 15% ад тэрыторыі) або праблема падтаплення і забалочвання (каля 8% тэрыторыі, у раёнах вадасховішчаў і па ўскраінах горада). З гэтых фактараў ацэньваюць спрыяльнасьць і шчыльнасць забудовы адміністратыўных раёнаў Мінска: так, лідарамі па станоўчых паказальніках застаюцца Першамайскі, Савецкі і Партызанскі раёны, за імі — Цэнтральны і Маскоўскі; адносна неспрыяльныя ўмовы — у Ленінскім і Фрунзенскім раёнах (працэсы эрозіі рэльефу ў даліне Свіслачы), і маласпрыяльныя — у Заводскім раёне (высокія схілы далін, лагчын, «вырастаючыя» яры, поймы рэк, азёрныя катлавіны, балоты, прыбярэжныя зоны вадасховішчаў, звалкі і назапашвальнікі шламу і глею).